Літаратурныя чытанні з Ірыс Ханікай
27 кастрычніка 2011
Істотным для кожнага з’яўляецца штосьці сваё. Для Ханса Фрамбаха гэта злачынствы нацысцкага рэжыму, што мучаць яго з таго самага часу, калі ён навучыўся мысліць. Таму ён стаў архіварыюсам у Інстытуце ўпарадкавання мінуўшчыны; і вось цяпер ён задае сабе пытанне, ці не надышоў час змяніць працу. І для ягонай найлепшай сяброўкі Грацыелы бездапаможнасць перад абліччам гэтай мінуўшчыны займае цэнтральнае месца, пакуль яна не знаёміцца з мужчынам, які прагне яе. З гэтага часу істотным яна лічыць спатканне плоці мужчынскай і жаночай; цяпер гэтая канцэпцыя выклікае ў яе сумневы.
У рамане “Істотнае”, які атрымаў прэмію Еўрапейскага саюза і прэмію “Літаратур Норд” за 2011 год, Ірыс Ханіка паказвае, як злачынствы нацысцкага часу да сённяшняга дня трымаюць нас у сваіх кіпцюрах і да якога абсурду можа давесці прафесіяналізацыя гістарычнай памяці.
Ірыс Ханіка нарадзілася ў 1962 годзе ў Вюрцбургу, з 1979 году жыве ў Берліне. Яна была штатнай супрацоўніцай берлінскай газеты “ФАЦ” і вяла хроніку ў газеце “Меркур”. У 2006 годзе Ірыс Ханіка была ўзнагароджаная Прэміяй Ханса Фалады.
Пачатак чытанняў у 19.00.
Адрас: вул. В. Харужай, 25/3, канферэнц-зала на 4-м паверсе.
Уваход вольны.
Тэлефон для даведак: +375 17 2377119.