№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Паэтычная прэмія імя Лоркі – Кабальера Банальду

10 кастрычніка 2009

Паэтычная прэмія імя Лоркі – Кабальера Банальду
Сёлета ў конкурсе ўзялі ўдзел 35 паэтаў з 15 краін. Пераможца прэміі атрымае ўзнагароду ў памеры 50 000 еўра. Гэта найвялікшы грашовы прыз сярод паэтычных прэміяў гішпанамоўнага свету.

Паэт і эсэіст Кабальера Банальд нарадзіўся ў 1926 годзе ў гішпанскім горадзе Херэс. Ён належыць да пакалення гішпанскіх пяцідзесятнікаў. Найбольш значныя яго паэтычныя зборнікі – “Мёртвыя гадзіны” (Las horas muertas) і “Лабірынт Фартуны” (Laberinto de Fortuna).

Пазнаёміцца з паэзіяй Хасэ Мануэля Кабальера Банальда па-гішпанску можна тут: poesiaspoemas.com
паводле elpais.com

Чытайце таксама

436