Зборнік беларускай драматургіі выдалі ў Францыі
1 лістапада 2011

Пераклад на французскую мову ажыццявілі Ларыса Гіймэ і Вірджынія Шыманец. Гэта ўжо не першая іх праца па перастварэнні беларускіх твораў. У 2007 годзе выдавецтва “L'espace d'un instant” выдала французскі пераклад вядомай п’есы Янкі Купалы “Тутэйшыя”, а таксама раней часткова перакладалася кніга Артура Клінава “Малая падарожная кніга па горадзе Сонца”.