Названы лаўрэат Ганкураўскай прэміі — 2011
2 лістапада 2011
Ганкураўская прэмія мае больш чым стогадовую гісторыю. Уручаецца яна штогод за найлепшы раман, напісаны па-французску. Пры гэтым яе грашовы эквівалент сімвалічны (цяпер гэта дзесяць еўра), затое аўтару, які атрымаў Ганкураўскую прэмію, гарантуюцца вялікія наклады, усеагульнае прызнанне і літаратурная слава.