№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Знайшлі п’есу аўтарства Шэкспіра

13 кастрычніка 2009

Знайшлі п’есу аўтарства Шэкспіра
Pl@giarism – менавіта такую назву носіць праграма, што была створаная, каб выкрываць несумленнасць студэнтаў, шукаючы паўтор трох і больш словаў з п’есаў таго часу.

Брайн адзначыў, што праграма дапамагае знайсці ад 10 да 20 супадзенняў у п’есах розных аўтараў пры супастаўленні. Параўнаўшы ж ананімную п’есу з п’есамі ранняга Шэкспіра, ён такіх супадзенняў выявіў 200.

“Калі ты знаходзіш каля 200 супадзенняў, то можаш практычна быць упэўненым. Лёгка заўважыць, што пэўныя сцэны вельмі шэкспіраўскія, але ніхто не можа сказаць, чаму пэўныя строфы дакладна яму не належаць. Па якасці гэта сапраўды два розныя аўтары”, – кажа Брайн Вікерс.

Супадзенні знайшлі ў чатырох сцэнах, гэта складае каля 40 % п’есы.

Версія, што п’еса “Праўленне караля Эдуарда ІІІ” належыць пяру Шэкспіра, была адрынутая ў канцы 1990-х, але пры гэтым яе ўключылі ў оксфардскае выданне поўнага збору Шэкспіра (The Oxford Shakespeare: The Complete Works).
паводле telegraph.co.uk

Чытайце таксама

422