№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Конкурс эсэ пра Гомель

8 лістапада 2011

Конкурс эсэ пра Гомель
Вы можаце апісаць што б вы выправілі ці хацелі б бачыць у Гомелі будучыні, якім ён мусіць быць або якім ён зробіцца пры захаванні ўсіх цяперашніх тэндэнцыяў, як пазітыўных так і негатыўных.

Вы можаце даць волю сваёй фантазіі або, наадварот, крытычна падысці да будучыні Гомеля.

Умовы:

- мінімальны аб’ём — 2 старонкі А4, памер шрыфта — 14;
- беларуская мова эсэ неабавязковая, але вітаецца.

Крытэры вызначэння найлепшых працаў:

- арыгінальнасць;
- прадуманасць;
- малюнкі, планы, здымкі, відэа і інш. вельмі вітаюцца.


Тэрмін: да 25 лістапада 2011 уключна.

Дасылайце свае творы ў электронным варыянце на homeltalaka@gmail.com.

Пра сябе абавязкова паведаміць:

- імя і прозвішча (або псеўданім);
- электронны адрас;
- нумар тэлефона.


Працы ўдзельнікаў конкурсу будуць змешчаныя на сайце nashkraj.info.

Трох пераможцаў чакаюць флэшкі па 4 GB і цікавыя кнігі.

Чытайце таксама

526