Вальжына Морт: “Мы ўсе ненармальныя”
8 лістапада 2011
CBSBaltimore: Што цябе натхніла на зборнік “Collected Body”?
Вальжына Морт: Нішто не натхняе на натхненне, калі можна так сказаць. Натхненне прыходзіць і сыходзіць, калі само таго пажадае, і не варта высвятляць, што яго выклікала. Зборнік “Collected Body” здарыўся са мной летам 2009, калі я гасцявала на маленькай выспе ў Паўночным моры, а пасля я працавала над кнігай яшчэ два гады, рэдагуючы, падразаючы, пішучы і перапісваючы. Кніга прасякнутая ідэяй ператварэння (на вокладцы выявы Леды і Лебедзя), падарожжа і пачуццёвасці ў жаноцкасці ды ландшафтах. Дзеянне ў кнізе таксама адбываецца збольшага паміж двума вельмі адрознымі ландшафтамі — марскім узбярэжжам, пра якое апавядаюць вершы ад Паўночнага да Карыбскага мора, і пляскатым, ізаляваным ландшафтам Беларусі.