Кнігу “Піпі Доўгаяпанчоха” вінавацяць у расізме
10 лістапада 2011
Тэолаг адзначыла пэўны прагрэс у захаванні паліткарэктнасці, бо ў апошніх выданнях “Піпі” нацыянальнасць бацькі гераіні ўжо была змененая: замест “негрыцянскага караля” ў кнізе з'явіўся “паўднёва-марскі кароль”. Тым не менш, праблемнымі, на думку Вольрад, застаюцца і іншыя фрагменты казкі.
“У кнізе чорныя дзеткі кідаюцца адно ў аднаго пяском на вачах у белых хлопцаў. Калі я чытала кнігу свайму пляменніку — а ён чарнаскуры, — я проста выкінула гэты эпізод”, — заявіла Вольрад, падкрэсліўшы, аднак, што яна не можа ні ў чым папракнуць кнігу ў цэлым.
У якасці захаду, які мог бы дапамагчы справіцца з “сумнеўнымі эпізодамі”, на думку тэолага, падыдуць зноскі ў новых выданнях “Піпі”, якія тлумачаць кантэкст “расісцкіх выказванняў”. Такім чынам, дзяцей з дзяцінства маглі б прывучаць да жыцця ў мультыкультурным грамадстве.
“У Германіі траціна дзяцей да пяці гадоў нарадзілася ў імігранцкіх сем'ях. Выдаўцы быццам думаюць, што толькі белыя жанчыны з сярэдняга класу купляюць гэтыя кнігі”, — падагульніла Вольрад.
“Піпі Доўгаяпанчоха” выйшла ў 1945 годзе ў Швецыі і хутка разляцелася па свеце.
На беларускую мову першую частку трылогіі пра свавольную дзяўчынку Піпі ў 2008 годзе пераклаў Дзмітры Плакс.