№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр легендарны чэшскі паэт Іван Марцін Іроўс

10 лістапада 2011

Памёр легендарны чэшскі паэт Іван Марцін Іроўс
Вядомы пад мянушкай Магор (з чэшск. “Псіх” ці “Прыдурак”), Іван Марцін шмат гадоў адседзеў у камуністычных вязніцах і паўплываў на творчасць многіх маладзейшых чэшскіх пісьменнікаў.

Гісторык мастацтва, які не меў магчымасці працаваць па прафесіі за часамі камуністычнага рэжыму ў Чэхіі, Іроўс быў сябрам дысідэнцкага руху. Асаблівым яго ўнёскам у дысідэнцкую культуру стала распрацоўка канцэпту “Parallel Polis”, ці “іншай культуры”. Ён лічыў, што проста выяўляючы сябе праз мастацтва, можна падарваць таталітарную сістэму: калі дастаткова мастакоў, журналістаў, музыкаў будуць папросту займацца сваім мастацтвам, не паддаючыся сацрэалізму, нарэшце збярэцца крытычная маса тых, хто жыве праўдзіва, што падштурхне астатніх пабачыць слабасць таталітарнай сістэмы.

Аўтар многіх паэтычных кніг, якія да 1989 году выходзілі выключна ў самвыдаце. За сваю творчасць — вельмі кантраверсійную, бо далёка не ўсе традыцыяналісты прымалі яго спалучэнне хрысціянскай ідэалогіі з максімальнай адкрытасцю і нярэдкім выкарыстаннем вульгарызмаў — урэшце атрымаў пад канец жыцця дзве прэстыжныя прэміі — Яраслава Сайферта і Тома Стопарда.

Верш Івана Марціна Іроўса “Што ты зменіш…” на беларускую мову пераклаў Сяргей Сматрычэнка.

Чытайце таксама

544