№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кафка, Рыльке, Елінэк і іншыя аўстрыйцы — у новым "ARCHE"

13 лістапада 2011

Кафка, Рыльке, Елінэк і іншыя аўстрыйцы — у новым
Што набыла і што страціла дзяржава, якая ў ХХ стагоддзі прайшла шлях ад вялізнай імперыі да невялікай дэмакратычнай рэспублікі? Якая праўда хаваецца за сцверджаннямі пра легалізаваную прастытуцыю, бяз’ядзернасць і нейтральнасць краіны? Ці можна лічыць альпійскую рэспубліку ахвярай нямецкага нацыянал-сацыялізму? Адным словам, якая Аўстрыя насамрэч?

На гэтыя пытанні шукайце адказу ў новым, “аўстрыйскім”, нумары “ARCHE”. Эсэістыка Роберта Менасэ, Карла-Маркуса Гаўса, Марціна Полака; успаміны Штэфана Цвайга; аналітыка Жанны Кромер, Яраслава Шэбека; гістарычныя даследаванні Алега Гардзіенкі і Наталі Новік; пераклады класікаў і сучаснікаў аўстрыйскай літаратуры — Франца Кафкі, Райнэра Марыі Рыльке, Артура Шніцлера, Інгеборг Бахман, Фрыдэрыке Майрокер, Томаса Бернхарда, Эльфрыдэ Елінэк... Гэтыя і іншыя аўтары — у сёлетнім 9-м нумары на 450 старонак з ілюстрацыямі.

Пасля закрыцця сядзібы БНФ і забароны на продаж “ARCHE” ў мінскай “Акадэмкнізе” найпрасцей купляць часопіс, напісаўшы на адрас dastauka@arche.by.

Кошт нумару 30 тыс. рублёў (у яго не ўваходзяць выдаткі на дасылку). Каб аформіць замову, дашліце свой e-mail з пазначэннем вашага прозвішча, імя і імя па бацьку, а таксама дакладнага паштовага адрасу (абавязкова з індэксам) на адрас dastauka@arche.by. Для лепшай камунікацыі неабходна таксама пазначыць нумар вашага кантактнага тэлефона. Нумар будзе дастаўлены накладзеным плацяжом на вашае аддзяленне “Белпошты”.

Увага: у полі “Тэма ліста” пазначайце “Аўстрыя”.

Чытайце таксама

323