№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Някляева ўзнагародзіў шведскі ПЭН-Клуб

16 лістапада 2011

Някляева ўзнагародзіў шведскі ПЭН-Клуб
Як гаворыцца ў паведамленні ПЭН-Клуба, сёлета прэмію Курта Тухольскага вырашана прысудзіць “беларускаму аўтару і грамадскаму дзеячу Уладзіміру Някляеву, які праявіў сябе як выдатны паэт і сапраўдны змагар за свабоду слова”.

“Някляеў дагэтуль пакутуе ад наступстваў такога жорсткага абыходжання і звярнуўся па выязную візу ў Швецыю, дзе ён змог бы атрымаць спецыялізаваную дапамогу. Падчас гэтага візіту ён планаваў узяць удзел у цырымоніі ўручэння прэміі Тухольскага, якая праходзіць у Стакгольме 15 лістапада, дзе і павінен быў атрымаць прэмію за гэты год”, — гаворыцца ў паведамленні.

“Цяпер мы атрымалі інфармацыю, што Беларусь адмовіла Някляеву ў магчымасці паехаць у Швецыю. Прычына ў тым, што ён знаходзіцца пад так званым хатнім арыштам, гэта значыць, яму забаронена пакідаць Мінск і што ён не зможа атрымаць патрэбную яму медыцынскую дапамогу, а таксама не зможа атрымаць прэмію Тухольскага ўласнаручна, як планавалася”, — паведамляе шведскі ПЭН-Клуб.

Чытайце таксама

318