Беларускі ПЭН-Цэнтр назваў лаўрэатаў прэмій імя Адамовіча і Багушэвіча
17 лістапада 2011
Уручэнне прэмій адбудзецца пры канцы 2011 году ў Мінску.
Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам у 1996 годзе, праз два гады пасля смерці пісьменніка і грамадскага дзеяча, на знак ушанавання ягонага імя. Прэмія прысуджаецца за найлепшыя публіцыстычныя творы. За 15 гадоў існавання прэміі ёю было ўганаравана каля 30 пісьменнікаў, публіцыстаў, даследчыкаў літаратуры. Лаўрэатамі прэміі былі Сяргей Навумчык, Валянцін Акудовіч, Леанід Маракоў, Генадзь Бураўкін, Павал Севярынец, Сяргей Шапран.
Прэмія імя Францішка Багушэвіча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-Цэнтра. Заснаваная ў 1994 годзе. Прысуджаецца за кнігі, якія аднаўляюць гістарычную праўду і спрыяюць вяртанню гістарычнай памяці, за гістарычную прозу аўтарам кніг, якія спрыяюць абуджэнню гістарычнай самасвядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў. Яе лаўрэатамі былі Кастусь Акула, Уладзімір Арлоў, Генадзь Сагановіч, Лявон Баршчэўскі, Міхась Чарняўскі, Аляксандр Лукашук, Васіль Сёмуха, Іван Саверчанка, Таццяна Процька, Ніна Стужынская, Ала Сакалоўская, Вячка Целеш, Алесь Белы, Захар Шыбека, Аляксандр Надсан, Вольга Бабкова.