№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Вяроўку Ясеніна прададуць з аўкцыёна

13 кастрычніка 2009

Вяроўку Ясеніна прададуць з аўкцыёна
Як паведамляе газета “Твой дзень” (ад 13 кастрычніка), калекцыю прадае Ларыса Амарава з Тамбова. Да яе мужа рэчы трапілі ад калекцыянера Нікіфарава, якому, у сваю чаргу, вяроўку і іншыя прадметы перадаў сам мастак Левін, колішні сябар паэта. Калекцыя асабістых рэчаў, звязаных з Ясеніным, захоўвалася ў адным з Тамбоўскіх музеяў, аднак з наступленнем крызісу ён збанкрутаваў і быў зачынены, а экспанаты было вырашана прадаць з аўкцыёна.

Тэрмін падачы заявак на набыццё калекцыі сканчаецца 14 кастрычніка. 13 кастрычніка па стане на 11:00 па маскоўскім часе за “ясенінскі” камплект прасілі 900 тысяч расійскіх рублёў.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

425