Рускі народ абраў “Вялікую кнігу”
23 лістапада 2011
Па выніках галасавання першае месца прысуджанае раману “Письмовник” Міхаіла Шышкіна, другое — кнізе Дзмітрыя Быкава “Остромов, или Ученик чародея”, а трэцяе — “Синей крови” Юрыя Буйды.
Пераможцаў чакае ўзнагарода кнігарні “Масква”: іх кнігі выставяць на найлепшых месцах з тым, каб прыцягнуць максімальную ўвагу чытачоў.
Узнагароджанне лаўрэатаў “Вялікай кнігі — 2011” адбудзецца 29 лістапада. Акрамя кніг Шышкіна, Быкава і Буйды ў шорт-ліст прэміі ўвайшлі “Орлеан” Юрыя Арабава, “Горизонтальное положение” Дзмітрыя Данілава, “Хоровод воды” Сяргея Кузняцова, “Лёгкая голова” Вольгі Слаўнікавай, “Большая книга перемен” Аляксея Слапоўскага, “Игра в ящик” Сяргея Салавуха і “Метель” Уладзіміра Сарокіна.
Грашовыя прызы складаюць 3 млн рублёў (першае месца), 1,5 млн рублёў (другое месца) і 1 млн рублёў (трэцяе месца).
Летась прэмію атрымалі Павел Басінскі за даследаванне “Лев Толстой: бегство из рая”, Аляксандр Ілічэўскі за раман “Перс” і Віктар Пялевін за “t”.