Стартуе Фэст аднаго верша — 2011
29 лістапада 2011

Для ўдзелу у фестывалі неабходна на адрас gggbbb2007@gmail.com або dorefa@yandex.ru даслаць (з пазнакай “фэст”) ліст, які змяшчае:
1) верш на зімовую, калядную або навагоднюю тэматыку;
2) псеўданім, пад якім ваш тэкст будзе прадстаўлены журы;
3) вашыя імя, прозвішча, горад, краіну, нумар хатняга і мабільнага тэлефонаў, e-mail.
Дасылаць хатні адрас не трэба.
Вечарына па выніках конкурсу адбудзецца ў сярэдзіне студзеня 2012 г.
Сябрамі журы па стане на 15 лістапада пагадзіліся быць:
Андрэй Васілеўскі, галоўны рэдактар часопіса “Новы свет”;
Кірыл Кавальджы, кіраўнік праграмы інтэрнэт-часопіса для маладых пісьменнікаў “Пралог” (Фонд СЭІП);
Людмiла Рублеўская, літаратурны аглядальнік газеты “Савецкая Беларусь”;
Наталля Капа, загадчык аддзела крытыкі часопіса “Нёман”.