№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Галоўную літаратурную прэмію Германіі атрымала Катрын Шміт

14 кастрычніка 2009

Галоўную літаратурную прэмію Германіі атрымала Катрын Шміт
“Раман апавядае гісторыю здабыцця сусвету наноў. Выходзячы з комы пасля крывазліцця ў мозг, гераіня склад за складам, сказ за сказам знаходзіць сваю страчаную мову, страчаную памяць. Часам даволі лаканічна, часам кпліва, часам вусцішна раман апісвае ўнутраны свет хворай жанчыны. Вельмі красамоўна паўстае гісторыя яе сям’і, яе шлюбу і непрадбачанага кахання. Часткаю сусвету, які яна аднаўляе з аскепкаў, ёсць ГДР у гады паміж аб’яднаннем Германіі і пачаткам нашага стагоддзя. Такім чынам, асабістая гісторыя вяртання з-за парогу смерці сціпла і ў той жа час па-мастацку ўпісваецца ў эхакамеру гістарычна-палітычнай эры зменаў”, – гаворыцца ў суправаджальным слове сямі суддзяў.

Грашовы эквівалент прэміі, які атрымае пісьменніца Катрын Шміт, складае 25 000 еўра. Астатнія пяць фіналістаў, у тым ліку сёлетняя лаўрэатка літаратурнага Нобеля Герта Мюлер, атрымаюць па 2 500 еўра.

Катрын Шміт нарадзілася ў 1958 годзе. Працавала псіхолагам, рэдактарам і сацыёлагам. З’яўляецца ўладальніцай некалькіх нямецкіх літаратурных прэміяў. Жыве ў Берліне.

Абранне пераможцы прэміі складалася з некалькіх стадыяў адбору. Цягам апошніх шасці месяцаў суддзі адабралі 154 раманы, надрукаваныя ў перыяд з 1 кастрычніка 2008 году па 16 верасня 2009 году. З гэтых раманаў быў складзены доўгі спіс (20 твораў), а затым былі абраныя 6 фіналістаў, сярод якіх і вызначылі імя лаўрэата.

Чытайце таксама

477