№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Помнік на магіле Оскара Ўайлда абаранілі ад пацалункаў

1 снежня 2011

Помнік на магіле Оскара Ўайлда абаранілі ад пацалункаў
Над магілай Ўайлда ўзвышаецца крылаты сфінкс з каменя працы скульптара Джэйкаба Эпстайна. Да 1985 году сфінкс знаходзіўся ў досыць добрым стане, аднак затым яго ўсё часцей пачалі пакрываць графіці, і надмагілле неаднаразова чысцілі.

У канцы 1990-х гадоў прыхільнікі Ўайлда заклалі незвычайную традыцыю: яны пачалі цалаваць надмагілле, і за некалькі гадоў помнік пакрыўся слоем губной памады. І хоць фарбавальнік, які змяшчаецца ў касметыцы, з часам выпараецца, тлушчавая аснова застаецца на сфінксе прыкметнай, што дрэнна адбіваецца як на стане каменнай статуі, так і на яе выглядзе.

У выніку да 111-годдзя з дня смерці Ўайлда — 30 лістапада 2011 — сфінкса было вырашана абнесці ахоўнай шкляной агароджай. Праект рэалізаваны Ірландскім культурным цэнтрам.

Оскар Ўайлд памёр у Парыжы ў 1900 годзе. Прычынай смерці стаў менінгіт, які ўзнік на фоне вушной інфекцыі. Пісьменніка пахавалі на могілках Баё, аднак праз некалькі гадоў ён быў перапахаваны на Пэр-Лашэз. Штогод на магілу пісьменніка прыязджаюць тысячы яго прыхільнікаў з усяго свету. У спецыяльнай нішы ў помніку пахаваны таксама прах сябра Ўайлда Роберта Роса — паводле тэстаменту апошняга.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

367