Брытанцы падлічылі колькасць дзяцей без кніг
5 снежня 2011

Цяперашняе даследаванне фонду таксама паказала, што дзяўчынкі маюць кнігі часцей, чым хлопчыкі, а тыя школьнікі, у каго ёсць кнігі, лепш вучацца. Акрамя таго, навукоўцы ўсталявалі залежнасць паміж колькасцю кніг дома і ўзроўнем чытання падлетка — чым больш кніг, тым вышэйшы ўзровень.
Як адзначае The Daily Telegraph, дадзеныя даследаванні засмуцілі шматлікіх брытанскіх пісьменнікаў і журналістаў.
Фонд правёў апытанне напярэдадні Раства — перад святам арганізацыя таксама плануе запусціць дабрачынную акцыю “Чытанне ў падарунак” (Gift of Reading), у межах якой можна ахвяраваць нейкую суму на кнігі для дзяцей. Паводле даследавання, праведзенага фондам, каля 19% падлеткаў ніколі не атрымлівалі кнігі ў падарунак, 12% з іх ніколі не бывалі ў кнігарні, а 7% — у бібліятэцы.