№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Знойдзены новы партрэт Джэйн Остэн

6 снежня 2011

Знойдзены новы партрэт Джэйн Остэн
Малюнак знайшла вядомая даследчыца творчасці Остэн Пола Бірн, і тыя, хто звярнуў увагу на знаходку, ужо паспелі адзначыць, што пісьменніца выглядае на партрэце нашмат больш рашучай і самастойнай, чым на іншых нешматлікіх малюнках, па якіх раней даводзілася меркаваць пра яе выгляд. Згодна з паралеллю, праведзенай аглядальнікам Telegraph Рычардам Алэйнам, на знойдзеным малюнку Джэйн Остэн упершыню выглядае як галоўная гераіня “Пыхі і перадузятасці” Элізабэт Бэнэт, а не як яе легкадумная сястра Лідзія.

“Гэта выява Джэйн Остэн, якой мы ўсе так доўга чакалі”, — так ахарактарызавала партрэт сама Пола Бірн, якая цяпер працуе над біяграфіяй пісьменніцы. Даследчыца здолела апазнаць жанчыну на партрэце як Остэн дзякуючы характэрным абрысам носа. Зрэшты, каб пераканацца ў тым, што на малюнку сапраўды Остэн, спатрэбілася дадатковая дапамога экспертаў.

Кніга Полы Бірн The Real Jane Austen выйдзе ў свет у 2013 годзе.

Чытайце таксама

397