№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кітайскі пісьменнік напісаў раман з 4 мільёнамі персанажаў

6 снежня 2011

Кітайскі пісьменнік напісаў раман з 4 мільёнамі персанажаў
Раман "Ты на ўзгорку" — не першае ў кар'еры Чжан Вэя мастацка-гістарыясофскае даследаванне сучаснай гісторыі Кітая: так, падобная тэматыка ў аснове яго самага вядомага рамана, які выйшаў у 1987 годзе, — "Старажытны карабель", прысвечанага жыццю трох пакаленняў трох сем'яў на фоне бурных пераменаў у жыцці Кітая цягам чатырох дзесяцігоддзяў пачынаючы з 1949 году. Так ці інакш, нават досыць складана пабудаванаму “Караблю” няпроста будзе спаборнічаць з новым раманам пісьменніка, які стаў самай доўгай кнігай у гісторыі кітайскай літаратуры.

Раман прасочвае лёсы прыкладна чатырох з паловай мільёнаў асноўных і эпізадычных персанажаў. Галоўныя героі кнігі нарадзіліся ў 1950-я, аднак раман так ці інакш датычыць усіх грамадскіх пераменаў, што адбыліся ў Кітаі за апошняе стагоддзе, і мноства людзей, непасрэдна або ўскосна з імі звязаных.

“Гэта мая самая складаная праца”, — сцвярджае Чжан Вэй. Так ці інакш, характэрна, што продажы рамана ў Кітаі абнадзейваюць: на цяперашні момант прададзена 500 тысяч асобнікаў кнігі, а самога Чжан Вэя паспелі ўзнагародзіць кітайскай літаратурнай прэміяй Mao Dun Literature Prize.
паводле znaki.fm

Чытайце таксама

408