№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Камуністы Чылі настойваюць на эксгумацыі Неруды

7 снежня 2011

Камуністы Чылі настойваюць на эксгумацыі Неруды
Эксгумацыя парэшткаў Неруды, паведаміў Кантрэрас, неабходная, каб высветліць прычыну смерці паэта.

Неруда памёр 23 верасня 1973, праз 12 дзён пасля ўзброенага перавароту, у выніку якога да ўлады прыйшоў Аўгуста Піначэт. Паводле афіцыйнай версіі, прычынай смерці стаў рак прастаты. Аднак шафёр Неруды Мануэль Арая сцвярджае, што паэта забілі. У чэрвені 2011 Арая папрасіў чылійскія ўлады расследаваць смерць Неруды.

Паводле словаў Араі, Неруда сам сказаў яму, што 22 верасня ў шпіталі Святой Марыі яму зрабілі ін'екцыю. Шафёр лічыць, што паэту ўвялі атруту па загадзе Піначэта.

Падчас расследавання суддзя Марыё Кароса высветліў, што Неруда памёр не ад раку, а ад сардэчнага прыступу.

Разам з гэтым, як перадае Terra Chile, фонд Пабла Неруды (Fundación Pablo Neruda) выступае супраць эксгумацыі парэшткаў паэта. У фондзе вераць афіцыйнай версіі смерці Неруды.

Пабла Неруда ў 1971 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Ён быў актыўным сябрам Камуністычнай партыі Чылі, праз што ў перыяд праўлення Піначэта яго творчасць была забароненая.

Суддзя, які вядзе справу аб смерці Неруды, у траўні 2011 пастанавіў эксгумаваць парэшткі былога прэзідэнта Чылі Сальвадора Альендэ. Альендэ загінуў падчас ваеннага перавароту 1973 году. Паводле афіцыйнай версіі, ён скончыў жыццё самагубствам, аднак некаторыя меркавалі, што яго застрэлілі. Спецыяльная экспертыза паказала, што Альендэ застрэліўся.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

421