Прэзентацыя новай кнігі Паўла Касцюкевіча
14 снежня 2011

Апавяданні, якія пральюць святло на неасветленае ў афіцыйных СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-футуролагаў, смаргонскіх кантрабандыстак-серпентолагаў і гродзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў.
Назву кнізе дало апавяданне, у якім дзейнічае паўміфічная каманда, што адначасова гуляе ў пола на сланах, скокае з трампліна на вярблюдах і гуляе ў падводны хакей.