Прэзентацыя рамана Уладзіслава Ахроменкі “Тэорыя змовы”
14 снежня 2011
Алена Масла, Ева Вежнавец, Серж Мінскевіч, Аксана Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Максім Клімковіч, Уладзімір Някляеў.
Уваход вольны.
Пра што кніга:
Выпускнік сталічнага ВНУ Скіргайла — натхнёны паэт, высакародны адраджэнец і малады спецыяліст — трапляе па размеркаванні ў Таргачоў, тыповы райцэнтр Сінявокай. Скіргайлавы рамантычныя парывы сустракаюць татальнае неразуменне з боку простых таргачоўцаў, раённай улады, а таксама кантынгенту расійскай ракетнай базы “Волга-Волга”, што стаіць у Таргачове. На шчасце, маладзёну выпадае ўнікальны шанец выправіцца ў мінулае — і кардынальна змяніць лёс Радзімы. Патрабуецца для гэтага ўсяго нічога — прадаць душу д’яблу…