№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кніга Васіля Быкава выйшла па-ўкраінску

20 снежня 2011

Кніга Васіля Быкава выйшла па-ўкраінску
У прадмове да кнігі Сяргей Законнікаў напісаў: “Без творчасці Васіля Быкава сёння немагчыма ўявіць не толькі сучасную беларускую літаратуру, але і шырокія разлогі еўрапейскага і сусветнага прыгожага пісьменства. Яго апавяданні і аповесці, перакладзеныя на шматлікія мовы свету, зрабіліся духоўным набыткам мільёнаў людзей планеты. Вонкава ў постаці і абліччы гэтага сціплага, заглыбленага ў сябе, у сваю душу чалавека, які зрабіўся, як цяпер модна казаць, “брэндам”, знакавай асобай, сімвалам Беларусі яшчэ з 60-х гадоў ХХ стагоддзя, не было нічога асаблівага, гераічнага. Васіля Быкава ў людскім натоўпе маглі прыняць за прадстаўніка якой-небудзь звычайнай прафесіі, ён быў часцінкаю плоці і крыві народа… Як сцвярджаў сам пісьменнік, доля кожнай кнігі залежыць ад таго, колькі ў ёй “закладзена ад праўды народнага жыцця”. Творчасць Васіля Быкава менавіта дзякуючы гранічнай праўдзе і шчырасці вытрымлівае праверку часам.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

1231