№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Берлінскую мазаіку” прэзентуюць у Мінску

23 снежня 2011

“Берлінскую мазаіку” прэзентуюць у Мінску
З 1998 году Алесь Тарановіч жыве і працуе ў Германіі. Жыццю на чужыне, сучаснай Германіі і немцам, а таксама Беларусі і беларусам прысвечаныя эсэ з яго новай кнігі, якая сёлета выйшла ў серыі “Бібліятэчка часопіса Дзеяслоў”.

На прэзентацыі “Берлінскай мазаікі” акрамя самога аўтара выступяць:

Алесь Разанаў,
Леанід Дранько-Майсюк,
Барыс Пятровіч,
Алесь Пашкевіч,
Анатоль Івашчанка
ды іншыя.


Пачатак імпрэзы — у 18.30.

Адрас кнігарні “логвінаЎ”: пр. Незалежнасці, 37А.

З анатацыі да кнігі:

Проза і эсэістыка Алеся Тарановіча зачаравала чытачоў часопіса “Дзеяслоў” сваёй лірычнай паэтычнасцю і метафарычнай вобразнасцю, якія дзіўна спалучаюцца з вострай сацыяльнасцю, надзённасцю і ўражваюць назіральнасцю аўтара.

Пра аўтара:

Алесь Тарановіч (Алесь Эроціч) нарадзіўся ў Мінску ў 1955 годзе. Мастак, мастацтвазнаўца, журналіст, празаік, эсэіст, паэт, сцэнарыст. У 1984 годзе закончыў Беларускую акадэмію мастацтваў і па ўласным жаданні паехаў працаваць на Вілейшчыну ў вёску Хамутнае паміж Крывічамі і Будславам — падымаць беларускую культуру. Падчас перабудовы вярнуўся ў Мінск і пачаў працаваць старшым экспертам БФК — рабіў выставы беларускага незалежнага мастацтва. Паралельна працаваў як мастак андэрграўнду. Са створанага ў тыя часы найважнейшымі лічыць тры рэчы: мастацкую суполку “Галіна”, галерэю “Шостая лінія” і тэатр “Сталёвы аргазм”. Тады ж шмат працаваў як журналіст і мастацтвазнаўца, друкаваўся ў беларускіх газетах і часопісах. У 1998 годзе пераехаў жыць у Берлін. У тым жа годзе прыйшоў да Бога, што прывяло да перагляду духоўных каштоўнасцяў. Бярэ актыўны ўдзел у беларускім жыцці ў Еўропе і Амерыцы. У 2001 годзе арганізаваў у Берліне выставу беларускіх мастакоў з розных краінаў Еўропы, якая вылілася ў доўгатэрміновы праект. Сябра трох берлінскіх літаратурных клубаў. Сябра БАЖ з 1998 году. Жанаты, мае сына.

Чытайце таксама

307