Заснаваная літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца
28 снежня 2011
- ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Jerzy Gedroyc, 1906—2000), публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыжскага грамадска-палітычнага часопіса Kultura на польскай мове. Ежы Гедройц нарадзіўся ў 1906 годзе ў Мінску і ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;
- паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры;
- папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы;
- падтрымаць актуальных беларускіх пісьменнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень.
Умовы прэміі
Літаратурная прэмія Гедройца прысуджаецца за найлепшую кнігу, выдадзенаю (у папяровым або электронным варыянтах) у 2011 годзе на беларускай мове ў жанрах “мастацкая проза”, “эсэістыка” (журы прэміі пакідае за сабой права вызначаць жанр твораў у спрэчных выпадках).
Намінаванне будзе праходзіць у тры этапы. У пачатку 2012 году будзе абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазіцыяў). У пачатку лютага будзе абвешчаны шорт-ліст прэміі (6 пазіцыяў). Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцы(-аў) адбудзецца 3 сакавіка 2012, у Міжнародны дзень пісьменніка. Сярод узнагародаў — магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпендыі і запрашэнні ў еўрапейскія дамы творчасці.
Права прапаноўваць кнігі для ўключэння ў лонг-ліст прэміі маюць сябры журы, дырэктары выдавецтваў, кіраўнікі творчых суполак і пісьменніцкіх арганізацыяў і (у перспектыве) лаўрэаты прэміі папярэдніх гадоў. Для намінацыі кнігі на прэмію неабходна даслаць або перадаць у сядзібу Беларускага ПЭН-Цэнтра падпісаную заяўку ў адвольнай форме, далучыўшы да яе 5 асобнікаў намінаванай кнігі.
Журы прэміі
Беларусь:
Валянцін Акудовіч — філосаф, эсэіст;
Маргарыта Аляшкевіч — літаратурны крытык;
Уладзімір Арлоў — паэт, празаік, эсэіст;
Барыс Пятровіч — празаік, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў”;
Людміла Рублеўская — паэтка, празаік, літаратурны крытык;
Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра.
Польшча:
Пётр Казакевіч — дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску;
Адам Паморскі — перакладчык, прэзідэнт Польскага ПЭН-Клуба;
Лешак Шарэпка — надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь (ганаровы старшыня журы).
Кантакты для падачы заявак
Паштовы адрас: 220050 Мінск, а/с 218.
Адрас сядзібы Беларускага ПЭН-Цэнтра: г.Мінск, вул. Залатая горка, 2-101.
Тэрмін падачы заявак
Журы працуе з канца лістапада 2011 году. На сёння разгледжана больш за дваццаць кніжных пазіцыяў. Аднак у ахвочых яшчэ ёсць магчымасць падаць заяўку да 10 студзеня 2012.
Даведкі па пытаннях вылучэння: (017) 288-14-61 (з 9:00 да 16:00 у будні).
e-mail: pen@vessobel.by.