№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Па якім мяняеце курсе?”: Андрэй Хадановіч адкрыў свой “Абменнік”

6 студзеня 2012

“Па якім мяняеце курсе?”: Андрэй Хадановіч адкрыў свой “Абменнік”
Андрэй Хадановіч адказаў на некалькі пытанняў пра дыск, які прэзентаваў сайт “Будзьма разам!”.

— Андрэю, дыску ўжо амаль 4 гады, ці не страцілі паасобныя творы на ім і ўся канцэпцыя актуальнасць?

— Трэба сказаць, што самому аўтару зрэдку (недзе раз на год) бывае прыемна гэты дыск паслухаць. Штось падабаецца болей, штось меней, штосьці, зразумела, раздражняе (цяпер бы напісаў, пераклаў і прачытаў іначай), а нешта здзіўляе нейкімі новымі, нябачнымі 4 гады таму сэнсамі. Некаторыя з гэтых вершаў — як уласных, так і перакладаў — я чытаю на выступах, і, здаецца, аўдыторыя ўспрымае іх добра, прынамсі, цярпіць. Адказнасць за дыск я дзялю разам з Дзімам Дзмітрыевым. Ён прыдумаў канцэпцыю, зрабіў аранжыроўкі, якія падкрэсліваюць сэнсы, расстаўляюць акцэнты, а дзе-нідзе ствараюць кантраст. Дзіма сам паэт і ўважліва ставіцца да паэтычнага тэксту, таму я часам зайздрошчу таму чалавеку, які чытае вершы на дыску “Абменнік” з густоўнай аранжыроўкай Дзмітрыева. Не мне ацэньваць уласныя тэксты, але што датычыць іх музычнага афармлення, а таксама самой ідэі аўдыёвершаў з аранжыроўкай — усё гэта адназначна актуальна і сёння.

— Чым Вы кіраваліся, выбіраючы вершы і пераклады для дыска?

— Паасобныя тэксты на дыску маглі б быць іншымі, але магу сказаць, што пераклады былі б з тых самых пяці моваў (шостай магла б стаць грузінская). Пяць прадстаўленых на дыску аўтараў — гэта адны з самых любімых мною паэтаў. Да таго ж, мне хацелася, каб на дыску былі аўтары з розных эпохаў — ад Джона Дона (сямнаццатае стагоддзе) да жывых Юрыя Андруховіча і Альвідаса Шляпікаса. Хацелася, каб не было аднастайнасці, каб былі як традыцыйна (пажадана віртуозна) рыфмаваныя вершы, так і верлібры, бо яны патрабуюць рознай працы ад перакладчыка, а потым вельмі па-рознаму слухаюцца. Да таго ж, дыск складзены так, каб пераклады з прадстаўленых паэтаў у нечым перагукаліся з маімі ўласнымі тэкстамі.

Чытайце інтэрв’ю цалкам.

Пра дыск “Абменнік”

Дыск змяшчае 35 трэкаў, агульная працягласць гучання — 44 хвіліны.

Сюды ўвайшлі вершы Андрэя Хадановіча, а таксама ў перакладах Андрэя Хадановіча вершы

К. І. Галчыньскага:

Андрэй Хадановіч - Інтымная размова (Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - Кружыш плянэты і зоры... (Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - Як я быў папулярны (Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - Сатыра на божую кароўку (Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - Чаму агурок не сьпявае? (Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі) by ryzhkou

Альвідаса Шляпікаса:

Андрэй Хадановіч - Гарэм сьпіць (Альвідас Шляпікас) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - Калыханка для маці (Альвідас Шляпікас) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - Блякне фрэска (Альвідас Шляпікас) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - Замова (Альвідас Шляпікас) by ryzhkou

Джона Дона:

Андрэй Хадановіч - Разьвітаньне, што забараняе тугу (Джон Дон) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - Мой рахунак (Джон Дон) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - Жаночая вернасьць (Джон Дон) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - Ідучы ў ложак (Джон Дон) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - Жаночая вернасьць (Джон Дон) by ryzhkou

Юрыя Андруховіча:

Андрэй Хадановіч - glory to the camels (Юры Андруховіч) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - just in between (Юры Андруховіч) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - seven - eleven (Юры Андруховіч) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - welcome to my foolish dreamland (Юры Андруховіч) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - glory to the camels (Юры Андруховіч) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - the very best of tabloids (Юры Андруховіч) by ryzhkou

Марыса Карэма:

Андрэй Хадановіч - Сьвет прыўкрасны (Марыс Карэм) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - У вопратцы зроку і слыху... (Марыс Карэм) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - Згубленыя птушкі (Марыс Карэм) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - Стары вакзал (Марыс Карэм) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - Свабода (Марыс Карэм) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - У вопратцы зроку і слыху... (Марыс Карэм) by ryzhkou

Андрэй Хадановіч - Калі птах, вясёлка, дзіцё... (Марыс Карэм) by ryzhkou

Вершы, пераклады, дэкламацыя — Андрэй Хадановіч.

Ідэя, канцэпцыя, падбор музычнага суправаджэння, мантаж, дызайн — Дзмітры Дзмітрыеў.

Запіс голасу для перадачы “Начная чытанка” (“Радыё Свабода) — Ягор Маёрчык.

Фота — Уладзімір Машацін, Андрэй Дзюбайла.
паводле budzma.org

Чытайце таксама

815