У шорт-лісце "Глінянага Вялеса" — Ахроменка, Вольскі і Максімюк
13 студзеня 2012
Уладзіслаў Ахроменка. “Тэорыя змовы: кінараман-фарс” (“Логвінаў”);
Лявон Вольскі. “Міларусь” (“Медиал”);
Сяргей Календа. “Іржавы пакой з белымі шпалерамі” (Выдавецтва не пазначанае);
Аляксандр Лукашук. “След матылька. Освальд у Мінску” (Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода);
Ян Максімюк. “Словы ў голым полі” (“Логвінаў”).
Канчатковае галасаванне журы і цырымонія ганаравання адбудзецца ў пачатку вясны.
“Гліняны Вялес” — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе сябрамі Таварыства вольных літаратараў. Прысуджаецца за найлепшую мастацкую беларускамоўную кнігу году. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва.
У розныя гады лаўрэатамі прэміі былі Ігар Бабкоў, Людміла Сільнова, Алесь Разанаў, Славамір Адамовіч, Лявон Вашко, Уладзімір Арлоў, Мікола Папека, Сяргей Астравец, Віктар Слінка, Альгерд Бахарэвіч, Пятро Васючэнка, Алена Брава, Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч, Алег Мінкін, Барыс Пятровіч, Віктар Казько, Уладзімір Някляеў.