СБП абвяшчае конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”
19 студзеня 2012
Да ўдзелу ў літаратурным спаборніцтве прымаюцца:
• Празаічныя творы
• Паэзія
• Драматургія
• Літаратурная крытыка
• Пераклады мастацкіх тэкстаў на беларускую мову
• Пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў на рускую мову
Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі, не старэйшыя за 35 гадоў.
Тэксты на конкурс можна дасылаць да 1 траўня на адрас sbp@lit-bel.org, абавязкова (!) пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце мусіць быць інфармацыя пра імя, прозвішча, дату нараджэння ўдзельнікаў, іх кантактныя нумары тэлефонаў і e-mail.
У журы конкурсу “Экслібрыс” увайшлі:
Эдуард Акулін, Ірына Багдановіч, Аксана Данільчык, Віктар Жыбуль, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч.
Па выніках конкурсу будзе праведзеная вечарына ўзнагароджання пераможцаў. Творы фіналістаў будуць надрукаваныя ў часопісе “Дзеяслоў” і газеце “Літаратурная Беларусь”, іх аўтары атрымаюць магчымасць наведаць літаратурныя майстар-класы, якія правядуць вядомыя беларускія пісьменнікі. Па сканчэнні конкурсу пры СБП пачне працаваць Школа маладых літаратараў.