№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Бацьку "Алісы" — 180 гадоў

27 студзеня 2012

Бацьку
“ПрайдзіСвет” не можа прайсці міма такой выбітнай даты. Наш новы падарунак усім аматарам творчасці Кэрала — верш знакамітага абсурдыста і каламбуршчыка ў перакладзе Ганны Янкуты.

Кракадзіл
(The Crocodile)

О, як маленькі кракадзіл
Гуляецца ў пяску,
Гатовы выліць цэлы Ніл
На яркую луску!

О найпяшчотнейшы ашчэр!
Схаваўшы іклы ў зыб,
Ён, выкшталцоны кавалер,
У пашчу кліча рыб.

Са старых чужых падарункаў — першы фільм-адаптацыя “Алісы ў Дзівоснай краіне”, створаны ўсяго праз 8 гадоў пасля нараджэння кінематографа. Працягласць фільма складала 12 хвілінаў, 8 з якіх захаваліся. На той час у Англіі гэта быў самы доўгі фільм.



А са старых сваіх — інтэрв’ю з перакладчыкамі Кэрала на беларускую мову Верай Бурлак і Максам Шчуром.

Вера Бурлак: Паэт, які часам перакладае

Макс Шчур: Я вывучыў ангельскую, каб чытаць Кэрала

Чытайце таксама

437