№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абралі самага рамантычнага героя

17 кастрычніка 2009

Абралі самага рамантычнага героя
Першае месца заняў містэр Рочэстар з рамана Шарлоты Бронтэ “Джэн Эйр” (1847). У кнізе ён апісаны як пануры, часам суровы да жорсткасці персанаж.

Паводле сюжэту Рочэстар здзейсніў у маладосці трагічную памылку, пабраўшыся з прыгожай, аднак шалёнай жанчынай. Гэты шлюб прыносіць яму няшчасце, асабліва, калі ён закохваецца ў галоўную гераіню рамана.

Рочэстар абышоў па рамантычнасці такіх персанажаў, як містэр Дарсі з “Гонару і прадузятасці” і нават Рэта Батлера са “Знесеных ветрам”. Дарсі здаволіўся трэцім месцам, Батлер -- пятым.

Другое месца дасталася Рычарду Шарпу, афіцэру часу напалеонаўскіх войнаў з кніг Бернарда Карнуэла. Ролю Шарпа ў тэлесерыяле па кнігах цыкла выканаў Шон Бін (Sean Bean), вядомы таксама як Барамір з “Валадара пярсцёнкаў”.

Апытанне наладзіла выдавецтва "Mills & Boon", якое спецыялізуецца на любоўных раманах. Выдавецтва сфармавала спіс з 10 кандыдатаў, за якіх прапаноўвалася галасаваць публіцы. Колькасць рэспандэнтаў і іх гендарны склад пры гэтым не ўдакладняюцца.

10 самых рамантычных герояў Брытаніі:

Містэр Рочэстар (Mr Rochester) -- Шарлота Бронтэ, “Джэйн Эйр”

Рычард Шарп (Richard Sharpe) -- Бернард Корнуэл, цыкл пра Шарпа

Фітцўільям Дарсі (Fitzwilliam Darcy) -- Джэйн Осцін, “Гонар і прадузятасць”

Хіткліф (Heathcliff) -- Эмілі Бронтэ, “Бурныя вяршыні”

Рэт Батлер (Rhett Butler) -- Маргарэт Мітчэл, “Знесеныя ветрам”

Марк Дарсі (Mark Darcy) -- Хэлен Філдынг, “Дзённік Брытжыт Джонс”

Капітан Карэлі (Captain Corelli) -- Луі дэ Бэнье, “Мандаліна капітана Карэлі”

Генры ДэТамбл (Henry DeTamble) -- Одры Ніфэнэгер, “Жонка падарожніка ў часе”

Гэбрыэл Оўк (Gabriel Oak) -- Томас Гардзі, “Падалей ад шалёнага натоўпу”

Рупэрт Кэмпбэл Блэк (Rupert Campbell Black) -- Джылі Купер, цыкл “Ратшырскія хронікі”

Чытайце таксама

366