Конкурс рэкламы чытання
31 студзеня 2012
Удзельнікам конкурсу можа стаць любы аўтар, калі яго працы адпавядаюць правілам. Колькасць тэкстаў ад аднаго ўдзельніка не абмежаваная, памер тэксту — да 50 словаў. Мова — руская альбо беларуская.
Згодна з правіламі конкурсу, змест тэкстаў мусіць быць арыгінальным, яркім, нестандартным, вітаецца гумар. Чакаецца, што рэкламны ролік будзе абуджаць цікавасць да чытання, кнігі, канкрэтнага літаратурнага твора.
Сцэнары для аўдыёролікаў могуць быць выкананыя ў любой форме: з удзелам адной або некалькіх дзейных асобаў, з пазначэннем (альбо без) рэкамендаванай музыкі ці стылю агучвання і г.д.
Журы вызначыць трох пераможцаў. Арганізатары пакідаюць за сабой права дадаткова адзначыць упадабаныя імі працы заахвочвальнымі прызамі.
Арганізатары праекту перакананыя, што яго вынікам стане яркая, нестандартная рэклама, якая будзе мець плён.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна накіраваць анкету-заяўку і сцэнар рэкламнага роліка ў тэкставым фармаце на электронны адрас alpha@alpha.by.
Падрабязнасці конкурсу — на сайце Альфа Радыё.