Месяц шведскай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ”
2 лютага 2012
Пасля ўрачыстага адкрыцця, дзе выступяць ганаровыя госці, адбудзецца літаратурная вечарына “Глобус Швецыі”, на якой Лявон Баршчэўскі выступіць з перакладамі Нобелеўскага лаўрэата Тумаса Транстромера, Уладзімір Арлоў падзеліцца ўражаннямі ад вандроўкі за Палярнае кола на шведска-фінскае памежжа, Вера Бурлак прачытае вершы-імпрэсіі пра скандынаўскія авіялініі, Валянціна Аксак і Валярына Кустава раскажуць пра выспу Готланд. Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч.
Пачатак а 19-й.
12 лютага (нядзеля)
Ранішнік для дзетак з прэзентацыяй кнігі Юі Вісландэр “Мама Му чытае” і Юі і Тумаса Вісландэраў “Малы і Білан” з удзелам аўтаркі Юі Вісландэр і яе беларускай перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч, а таксама спевакоў Змітра Вайцюшкевіча і Галіны Казіміроўскай, якія запісалі кружэлку з Юінымі казкамі і песенькамі. Лялечны тэатрык Веранікі Фаміной “Лямцавая батлейка” прадставіць сваю версію Мамы Му. Дзеткі і дарослыя, прыходзьце!
Пачатак а 14-й.
18 лютага (субота)
Прэзентацыя дзіцячай кнігі Ульфа Старка “Дыктатар” (папяровае выданне+электронная версія) з удзелам аўтара, а таксама літаратуразнаўцы Яніны Арлоў, і перакладчыцаў Насты Лабады і Вольгі Рызмаковай. Вядоўца — Андрэй Хадановіч.
Пачатак а 14-й.
28 лютага (аўторак)
Вечар шведскага дэтэктыву. Паказ фільма паводле рамана Стыга Ларсана і абмеркаванне феномена шведскага дэтэктыву. Вядоўца — культуролаг Максім Жбанкоў.
Пачатак у 18.30.
12 сакавіка (панядзелак)
Nobel-party. Імпрэза,прысвечаная паэту-набелісту Тумасу Транстромеру, з удзелам перакладчыка Лявона Баршчэўскага і рэжысёра Лейфа Ульсана. Мадэратар — Андрэй Хадановіч.
Пачатак а 19-й.
15 сакавіка (чацвер)
Тэатралізаваны вечар, прысвечаны класіку сусветнай драматургіі Аўгусту Стрындбергу. З удзелам актораў мінскіх тэатраў, рэжысёра Лейфа Ульсана і дырэктара Тэатра беларускай драматургіі Валерыя Анісенкі.
Пачатак а 19-й.
Пра аўтараў
Ульф Старк (Ulf Stark)
Адзін з самых вядомых еўрапейскіх дзіцячых пісьменнікаў. Нарадзіўся ў 1944 годзе ў Стакгольме. Дэбютаваў як аўтар кніг для дарослых. У 1984 годзе вырашыў цалкам прысвяціць сябе дзіцячай літаратуры. Лаўрэат прэстыжнай прэміі Андэрсэна. Піша вясёлыя і мудрыя кнігі, ад фэнтэзі да дзіцячых вершаў.
Юя Вісландэр (Jujja Vislander)
Шведская дзіцячая пісьменніца. Нарадзілася ў 1944. Вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі пра адважную гарэзу карову Му, яе сябра-хвалька крумкача Кракса і іх сумесныя прыгоды. У 2005 годзе творчы дуэт Юі і Тумаса быў уганараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.
Яніна Арлоў (Janina Оrlov)
Нарадзілася ў 1955. Перакладчыца, літаратуразнаўца, актыўная ўдзельніца фармавання культурнай палітыкі сваёй краіны.
Лейф Ульсан (Leif Olson)
Нарадзіўся ў 1938. Шведскі рэжысёр, сцэнарыст, актор.
Адрас кнігарні “логвінаЎ”: пр-т. Незалежнасці, 37А.
Кантактны тэлефон: (044) 723-65-74 (Павал).