У Брытаніі выйшла кніга апошніх лістоў салдатаў
6 лютага 2012
Але, як высветлілася, перад тварам смерці, нягледзячы на, здавалася б, непераадольныя адрозненні, усе салдаты гатовыя казаць толькі пра адно — пра самае патаемнае і пра любоў: да жыцця і да тых, хто застаецца жыць пасля іх. Праўда, як кажа аўтар, кожны выказвае свае думкі па-свойму: хтосьці відавочна пісаў самае важнае прызнанне ў жыцці, якое ніколі б не адважыўся вымавіць уголас, хтосьці філасофствуе. Як, напрыклад, ангелец Майкл Эндру Скот, які незадоўга да гібелі ў самым пачатку Другой сусветнай напісаў бацьку: “Тое, што мы называем жыццём, усяго толькі пераходны этап чалавечага развіцця”. Хтосьці нават у апошнім у жыцці лісце знаходзіць у сабе сілы жартаваць. Цяжэй за ўсё чытаць лісты зусім маладых салдат, хто не верыць, што яго могуць забіць. У 1982 годзе Герберт Джонс у лісце дадому напісаў: “Увогуле не думаю, што ёсць хоць найменшыя шанцы, што са мной нешта здарыцца”. Праз некалькі дзён Джонса забілі ў аперацыі на Фолклендскіх выспах. Але не менш цяжка чытаць і лісты пакуль яшчэ жывых, але ўжо асуджаных і якія вераць у сваю пагібель. Ніл Доўнс родам з Манчэстэра пісаў з Афганістана сваёй нявесце: “Спадзяюся, ты пражывеш цудоўнае жыццё. Выходзь замуж, нараджай дзяцей. А я буду кахаць цябе вечна”. Падарожнічаючы па свеце, аўтару кнігі нават удалося адшукаць сем'і салдатаў, якія атрымалі пахаванкі і развітальныя лісты з фронту. Яны расказваюць у кнізе, як смерць блізкіх паўплывала на іх жыццё.
Дакументальная кніга пад назвай “Калі вы чытаеце гэтыя лісты...”, толькі выйшаўшы з друку, адразу стала бэстсэлерам у Брытаніі. І яе ўжо па праве называюць адной з самых сумных кніг у гісторыі.