№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кнігі Ўэльбэка і Шміта выдалі па-беларуску

6 лютага 2012

Кнігі Ўэльбэка і Шміта выдалі па-беларуску
Эрык-Эманюэль Шміт (нар. 1960) — адзін з найпапулярнейшых сучасных французскіх празаікаў і драматургаў. Яго творы перакладзеныя на шматлікія мовы, у т.л. на беларускую (аповесць “Аскар і Матухна Ружа”). У сваёй творчасці Шміт нярэдка звяртаецца да сусветных рэлігіяў, і раман “Евангелле паводле Пілата” (2000) — яскравы гэтаму прыклад. Гісторыя Ешуа, убачаная вачыма рымскага пракуратара, ператвараецца ў напружанае дэтэктыўнае расследаванне. Яшчэ адзін Майстар напісаў свой раман пра Понція Пілата.

Адзін з найбольш чытаных сучасных французскіх аўтараў Мішэль Ўэльбэк (нар. 1958) спрабуе ва ўласцівай яму манеры прааналізаваць стан сучаснага грамадства, уздымаючы праблемы кахання і гвалту, маладосці і старасці, смерці і несмяротнасці.

Прэзентацыі абедзвюх кніг адбудуцца на ХІХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы (Я. Купалы, 27) на стэндзе выдаўца Змітра Коласа (нумар стэнда шукаць паводле схемы на ўваходзе).

9 лютага, чацвер, а 14-й — прэзентацыя “Магчымасці выспы”.

10 лютага, пятніца, а 14-й — прэзентацыя “Евангелля паводле Пілата”.

Чытайце таксама

489