№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Брытанцы выбралі ўлюбёнага персанажа Дыкенса

7 лютага 2012

Брытанцы выбралі ўлюбёнага персанажа Дыкенса
На другім месцы апынулася міс Хэвішэм з рамана "Вялікія спадзяванні", на трэцім — Сіднэй Картан з “Аповесці аб двух гарадах”. Як адзначае выданне, сем з дзесяці персанажаў, асабліва ўпадабаных брытанцамі, — гэта адмоўныя героі.

Біёграф Дыкенса Клэр Томалін патлумачыла сімпатыю чытачоў да нягоднікаў тым, што пісьменнік надзяліў іх асаблівай энергіяй, дзякуючы чаму яны атрымаліся ярчэйшымі за станоўчых персанажаў. Тым не менш у першую дзясятку трапілі і некалькі добрых герояў — цётачка Бэтсі Тротвуд з “Дэвіда Каперфілда”, а таксама Джо Гарджэры і Піп з “Вялікіх спадзяванняў”.

Газета таксама піша, што ў першую дзясятку ўвайшло больш за ўсё герояў з “Вялікіх спадзяванняў”, а таксама з “Олівера Твіста”, хоць сам хлопчык апынуўся на 11-м месцы.

У апытанні, якое праводзілася напярэдадні юбілею пісьменніка, ўзялі ўдзел 883 чалавекі. Брытанскаму раманісту спаўняецца 200 гадоў 7 лютага. У гонар яго дня нараджэння ў Вялікабрытаніі пройдуць разнастайныя мерапрыемствы і выйдзе юбілейная манета з выявай Дыкенса.

Дзве першыя страфы з “Каляднага харалу” ў перакладзе Ганны Янкута можна прачытаць на сайце “ПрайдзіСвета”.

Чытайце таксама

396