Абраныя 6 фіналістаў прэміі Ежы Гедройца
7 лютага 2012
1. Уладзіслаў Ахроменка “Тэорыя змовы”
2. Альгерд Бахарэвіч “Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча”
3. Павал Касцюкевіч “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”
4. Артур Клінаў “Шалом: ваенны раман”
5. Аляксандр Лукашук “След матылька. Освальд у Мінску”
6. Андрэй Федарэнка “Мяжа”
Імя пераможцы будзе абвешчанае 3 сакавіка 2012 у Мінску.
У журы прэміі імя Гедройца ўвайшлі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, старшыня беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч, пісьменнік Уладзімір Арлоў, філосаф Валянцін Акудовіч, крытыкі Людміла Рублеўская і Маргарыта Аляшкевіч, перакладчык і старшыня Польскага ПЭН-Клуба Адам Паморскі, дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Пётр Казакевіч. Ганаровы старшыня журы — пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка.
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 году за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбіце. Заснавальнікі прэміі — пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, РГА “Беларускі ПЭН-Цэнтр”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і ЗАТ “Сомбелбанк”.