“Маска Чырвонае Смерці” і іншыя кнігі на Міжнародным кніжным кірмашы
8 лютага 2012
Пяць дзён на логвінаЎскім стэндзе можна будзе набыць кнігі выдавецтва (проза, паэзія, мастацкія альбомы, літаратура для дзетак), а таксама ўбачыць і пачуць беларускіх аўтараў.
9 лютага (чацвер)
13.00. Павел Анціпаў з прэзентацыяй кнігі прозы “Дипломная работа”
14.00. Аўтограф-сесія Віталя Рыжкова
16.00. Віктар Карамазаў з прэзентацыяй рамана “Мастак і парабкі”
17.00. Мастак і галоўрэд часопіса “пARTisan”Артур Клінаў з прэзентацыяй мастацкага альбома “Беларускі авангард 80-х”
18.00. Уладзіслаў Ахроменка з прэзентацыяй рамана “Тэорыя змовы”
10 лютага (пятніца)
15.00. Аўтограф-сесія Андрэя Хадановіча
16.00. Анатоль Івашчанка прадстаўляе апошнія нумары часопіса “Дзеяслоў” і кнігі серыі “Кнігарня пісьменніка” Саюза беларускіх пісьменнікаў. Сябры рэдакцыі часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” прадставяць кнігу Эдгара По “Маска Чырвонае Смерці”
17.00. Артур Клінаў з прэзентацыяй рамана “Шалом”
18.00. Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі з прэзентацыяй кнігі “100 твораў ХХ стагоддзя”
11 лютага (субота)
12.00. Аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова
14.00. Вера Бурлак з прэзентацыяй новай кнігі прозы “Творы соннага жанру”
15.00. Павал Касцюкевіч з прэзентацыяй кнігі прозы “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”
16.00. Аўтограф-сесія Ігара Бабкова
17.00. Аўтограф-сесія Валянціна Акудовіча
18.00. Алесь Разанаў з прэзентацыяй кнігі “З Вяліміра Хлебнікава”
“ARCHE” (стэнд № I-14; побач са стэндам выдавецтва “Логвінаў”)
8 лютага, серада:
14.00—16.00
Гісторыкі Зміцер Крывашэй і Андрэй Мацук прэзентуюць тэматычныя нумары “ARCHE” “Забытае стагоддзе” (6/2011), “Праз святы — да душы”, “1950-я гады ў Беларусі: ад сталінізму да застою” (10/2011).
17.00—18.00
Сяргей Сматрычэнка прэзентуе “балканскі” і “аўстрыйскі” нумары (4/2011 і 9/2011).
9 лютага, чацвер:
15.00—16.00
Сяргей Запрудскі прэзентуе “Расійска-беларускі” слоўнік Некрашэвіча—Байкова, а таксама серыю выпускаў Беларускай навуковай тэрміналогіі.
16.00—17.30
Віктар Жыбуль прэзентуе Збор твораў Адама Бабарэкі ў 2-х тамах
17.30—19.00
Алесь Пашкевіч прэзентуе кнігі Алега Латышонка (“Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны ХVIII да пачатку ХХІ ст.”, “Жаўнеры БНР”, “Беласток — Полацак”), кс. Адама Станкевіча “З Богам да Беларусі. Збор твораў”, а таксама палескі нумар і ваенныя нумары “ARCHE”.
10 лютага, пятніца:
16.00—17.00
Сяргей Запрудскі прэзентуе “Расійска-беларускі” слоўнік Некрашэвіча—Байкова, а таксама серыю выпускаў Беларускай навуковай тэрміналогіі.
17.00—18.00
Алег Дзярновіч прэзенуе нумар “ARCHE” “”Гістарыяграфія 1920-х (7/2009)
11 лютага, субота:
12.00—14.00
Прэзентацыя свежага нумару “ARCHE” “Жанчыны ў беларускай гісторыі” з удзелам укладальніцы Наталлі Сліж.
14.00—16.00
Прэзентацыя кніг Юрыя Туронка “Мадэрная гісторыя Беларусі”, “Крыўя-Беларусь у мінуласці” Яна Станкевіча, “Летапісы і Хронікі Беларусі” з удзелам Валера Булгакава.
Парадак працы стэнда часопіса “ARCHE”: серада: 12.00—19.00; чацвер — субота: 10.00—19.00; нядзеля: 10.00—15.00.
Даведкі па тэл.: (029) 624 54 56, (029) 724 54 56, Сяргей, (029) 550 79 69 (Валер).
Зміцер Колас (нумар стэнда шукаць паводле схемы на ўваходзе)
9 лютага
14.00. Прэзентацыя “Магчымасці выспы” Мішэля Ўэльбэка (пераклад з французскай Змітра Коласа)
10 лютага
14.00. Прэзентацыя “Евангелля паводле Пілата” Эрыка-Эманюэля Шміта (пераклад з французскай Андрэя Хадановіча)
Выстава працуе 8—12 лютага з 10-й да 19-й штодня (у нядзелю — да 15-й).