№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Нью-ёркскі тэатр стварыў самую незвычайную пастаноўку “Вялікага Гэтсбі”

11 лютага 2012

Нью-ёркскі тэатр стварыў самую незвычайную пастаноўку “Вялікага Гэтсбі”
Ідэя пастаноўкі спектакля, які ў выніку быў названы “Гэтц” (Gatz), прыйшла ў галаву супрацоўнікам нью-ёркскай тэатральнай кампаніі Elevator Repair Service яшчэ ў сярэдзіне 1990-х. Першапачаткова пастаноўшчыкам спадабалася самая ідэя параўнаць Нью-Ёрк 1990-х і 1920-х гадоў, аднак з часам галоўнай стала ідэя максімальна асцярожна перанесці раман на сцэну, прычым стваральнікі спектакля наўмысна не хацелі выкарыстоўваць якую-кольвек са сцэнічных адаптацый “Гэтсбі”, палічыўшы мову самога рамана “дасканалай”.

Паводле сюжэту п'есы, што атрымалася ў выніку, офісны клерк Нік знаходзіць у сябе на працоўным месцы кнігу “Вялікі Гэтсбі”, пачынае яе чытаць, і па ходзе дзеяння калегі, якія з'яўляюцца непадалёк ад Ніка, ператвараюцца ў герояў Фіцджэралда і разам разыгрываюць дзеянне знакамітага рамана ад першай да апошняй літары. Агулам у пастаноўцы, якую некаторыя крытыкі ўжо паспелі назваць “галоўнай падзеяй у тэатральным жыцці за апошняе дзесяцігоддзе”, занятыя 13 актораў. Як прызнаецца Джон Колінз, аўтар ідэі пастаноўкі, ён ужо прачытаў (або пачуў са сцэны) “Гэтсбі” каля 150 разоў, а выканаўца ролі Ніка Скот Шэпард сцвярджае, што вывучыў кнігу на памяць.

Нагадаем, што за апошні час “Вялікі Гэтсбі” карыстаецца ў творчых колах Амерыкі асаблівай папулярнасцю: здымкі сваёй кінаверсіі рамана ў Аўстраліі нядаўна завершыў Баз Лурман.
паводле znaki.fm

Чытайце таксама

429