№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Вяртанне карнавалу

13 лютага 2012

Вяртанне карнавалу
Не дзеля таго, каб паставіць вельмішаноўнага чытача на недарэчныя ў гэтую пару ногі, і ніяк не дзеля таго, каб адцягнуць ягоную ўвагу ад пончыкаў і бліноў, але адно дзеля таго, каб выкшталцона ўсё гэта аздобіць, укладзеная нашая сённяшняя падборка тэкстаў. Прысвечаная яна, само сабою, акурат мастацтву стаяння на вушах у старой Pax Christiana.

Вось вам сярэднявечная паэзія, пісаная клірыкамі пра клірыкаў на вучонай касцельнай лаціне; і нечаканыя ж цноты апяваюцца ў гэтых вершах!

Ці вось вам сіньёр Джузэпэ Джаакіна Бэлі, які працаваў адзін час цэнзарам у Папскай Вобласці (і суровы, кажуць, быў цэнзар!) а ва ўласных санэтах кпіў з усяго, што траплялася пад руку. Пад руку ж у ягоным месцы жыхарства трапляліся ўсё болей ксяндзы ды манахі, хаця і астатнім даставалася.

Прыкладаў такіх, трэба сказаць, безліч, і перакладчыкі, здавалася б, мусяць не спыняцца на такой маленечкай падборцы, а сядзець увесь карнавал дзень па дні, перакладаючы яшчэ і яшчэ.

Але ў перакладчыкаў іншыя планы на карнавал.

Чытайце таксама

444