№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр пісьменнік і перакладчык Асар Эпель

20 лютага 2012

Памёр пісьменнік і перакладчык Асар Эпель
“Памёр Асар Ісаевіч Эпель, вялікі любімы пісьменнік, які падарыў нам Бруна Шульца, “Люблінскага штукара” Зінгера, цудоўныя апавяданні “Травяной вуліцы”, — піша Ілічэўскі. — Гэта быў пісьменнік, які ставіўся да прозы як да найвышэйшага стану слоўнасці і тым самым узносіў яе да паэзіі. Гэта быў строгі і непахісны ў літаратуры чалавек”.

Пісьменнік быў шпіталізаваны 11 лютага з дыягназам інсульт; затым ён упаў у кому.

Асар Эпель нарадзіўся ў 1935 годзе. У 1957 годзе скончыў Маскоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя Куйбышава (кафедра архітэктуры), годам раней выйшла яго першая нататка. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР (1970), лаўрэат прэмій часопісаў “Знамя” і “Иностранная литература”, прэміі імя Юрыя Казакова.

Эпель — аўтар мноства паэтычных перакладаў, сярод якіх творы Петраркі, Бакача, Генрыка Сянкевіча, Бертальта Брэхта, Рэд'ярда Кіплінга, Бруна Шульца, шатландскія балады, сербскія песні Вука Караджыча.

Як пісьменнік-празаік Эпель апублікаваў кнігі “Травяная улица”, “Шампиньон моей жизни”, “Дробленый сатана”, “In Telega”, “Сладкий воздух и другие рассказы”, “Латунная луна”.

Асар Эпель таксама стварыў лібрэта мюзікла “Биндюжник и король” па матывах твораў Ісаака Бабеля і сцэнар аднайменнага фільма Уладзіміра Аленікава (1989), галоўныя ролі ў якім выканалі Армэн Джыгарханян, Максім Леанідаў і Зіновій Гердт.

Чытайце таксама

410