№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Тэры Пратчэт праводзіць відэа-конкурс для чытачоў

23 лютага 2012

Тэры Пратчэт праводзіць відэа-конкурс для чытачоў
У гонар шчасліўчыка, які пераможа ў конкурсе, арганізаваным на старонцы пісьменніка ў фэйсбуку, будзе названая адна з вуліц АНК-Марпорка. На карце горада новая вуліца з'явіцца ўжо ў гэтым верасні, калі ў продаж паступіць новы, дапрацаваны гід па горадзе “Поўны АНК-Марпорк”, у камплект да якога прыкладаецца падрабязная карта мясцовасці.

Зрэшты, аўтар не гарантуе, што названая ў гонар фаната вуліца перажыве якія-небудзь катаклізмы, здольныя ахапіць горад, у выпадку, калі такія катаклізмы здарацца ў будучыні. Ад форс-мажору, самі разумееце, у АНК-Марпорку не страхуюць. У іх там наогул праблемы са страхаваннем.

Такім чынам, для перамогі ў конкурсе трэба будзе зняць відэаадказ на наступнае пытанне:

Якую песню цалкам інстынктыўна, без папярэдняга ўзгаднення, зацягнулі Тэры і Роб па прыбыцці ў Матамата, Новая Зеландыя?

Адказам на гэтае пытанне будзе відэа з удзельнікам у галоўнай ролі, які выконвае першы куплет дадзенай песні.

(Тэры — гэта сам Тэры Пратчэт, а Роб — яго павераны, які цяпер запісвае за пісьменнікам тэксты. А вось песню павінныя адгадаць ўдзельнікі конкурсу).

Відэа разам з абраным імем для вуліцы (напружце фантазію, гэта ўсё ж такі АНК-Марпорк) трэба даслаць на адрас discworld@transworld-publishers.co.uk да 27 лютага. Улічыце, што ўсе атрыманыя запісы будуць перададзеныя Тэры Пратчэту, і ён зможа зрабіць з імі ўсё, што захоча.

Зацікавіліся? Тады наперад!

Чытайце таксама

357