У Вялікабрытаніі вокладку для “Уладара мух” намалявалі падлеткі
29 лютага 2012
У конкурсе на найлепшую вокладку да “Уладара мух” узялі ўдзел падлеткі 13-16 гадоў з Вялікабрытаніі і Ірландыі. У склад журы, якое абрала пераможцу, увайшла і дачка пісьменніка Джудзі.
Пераможца конкурсу
Іншыя канкурсанты:
Увосень 2011 году ў Вялікабрытаніі святкавалі стагоддзе з дня нараджэння Голдынга (1911—1993).
Ўільям Голдынг напісаў “Уладара мух” у 1952 годзе. Рассылаючы яго розным выдаўцам, ён нязменна атрымліваў адмовы, пакуль рукапіс не трапіў у выдавецтва Faber&Faber, якое і апублікавала раман у 1954 годзе. Гэты раман лічыцца адным з найважнейшых у сусветнай літаратуры XX стагоддзя, ён неаднаразова трапляў у розныя спісы найлепшых кніг стагоддзя.
У 1983 годзе Голдынг атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры.