№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Дзве траціны літаратурнай спадчыны Агаты Крысці купіла амерыканская кампанія

2 сакавіка 2012

Дзве траціны літаратурнай спадчыны Агаты Крысці купіла амерыканская кампанія
Сума ўгоды, заключанай у сераду, 29 лютага, не выдаецца. Астатняя доля належыць фірме Agatha Christie, якой кіруюць нашчадкі аўтара гісторый пра Эркюля Пуаро і міс Марпл. Кіруе кампаніяй унук пісьменніцы Мэцью Прычард.

Chorion валодала асноўнай доляй правоў на спадчыну Крысці больш за дзесяць гадоў, аднак праз фінансавыя цяжкасці фірма была вымушаная прадаць свой пакет. Цяпер Acorn Media Group кантралюе права на 80 раманаў і апавяданняў Крысці, 19 п'есаў, а таксама тэлефільмаў, знятых па яе творах.

Агата Крысці — самы публікаваны і прадаваны раманіст у гісторыі. З пачатку літаратурнай кар'еры пісьменніцы і да сённяшняга дня было прададзена больш за 2 мільярды копій яе кніг. Па аб'ёме надрукаваных накладаў кнігі Агаты Крысці апярэджваюць толькі Біблія і творы Шэкспіра.

Чытайце таксама

304