Прэмію імя Гедройца атрымаў Павал Касцюкевіч
3 сакавіка 2012
Уладзіслаў Ахроменка з кнігай “Тэорыя змовы”;
Альгерд Бахарэвіч з кнігай “Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча”;
Артур Клінаў з кнігай “Шалом: ваенны раман”;
Аляксандр Лукашук з кнігай “След матылька. Освальд у Мінску”;
Андрэй Федарэнка з кнігай “Мяжа”.
Альгерд Бахарэвіч заняў другое месца, за якое даецца магчымасць месячнага творчага побыту ва Уроцлаве і сертыфікат на выданне кнігі-лаўрэата па-польску, трэцяе — Андрэй Федарэнка (месячны побыт ва Уроцлаве).
Літаратурная прэмія Гедройца прысуджалася за найлепшую кнігу, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) у 2011 годзе на беларускай мове ў жанрах “мастацкая проза”, “эсэістыка”.
У журы прэміі імя Гедройца ўвайшлі: старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, старшыня беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч, пісьменнік Уладзімір Арлоў, філосаф Валянцін Акудовіч, крытыкі Людміла Рублеўская і Маргарыта Аляшкевіч, перакладчык і старшыня Польскага ПЭН-Клуба Адам Паморскі, дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Пётр Казакевіч. Ганаровы старшыня журы — пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка.
Заснавальнікі прэміі — пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, РГА “Беларускі ПЭН-Цэнтр”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і ЗАТ “Сомбелбанк”.