
Лявон Баршчэўскі, Ганна Янкута, Зміцер Колас, Юля Цімафеева, Алена Пятровіч, Кацярына Маціеўская

Выступае Алеся Башарымава

Марыя Пушкіна
У намінацыі «Проза» перамагла кніга Віктара Марціновіча «Сцюдзёны вырай». Яна выйшла ў электронным варыянце, з нагоды чаго Валянцін Акудовіч, віншуючы лаўрэата, пажартаваў: а на што вы, Віктар, паставіце мне аўтограф? У намінацыі «Паэзія» найлепшай прызналі кнігу Антона Францішка Брыля «Не ўпаў жолуд». Лаўрэат жыве ў Цюрыху, ён прафесійны кампутаршчык, і прыехаць на цырымонію ўганаравання не змог. Але прыслаў відэазварот, у якім чытаў свае новыя вершы.

На відэа - Антон Францішак Брыль

Віталь Рыжкоў абвяшчае пераможцу ў паэзіі
Усяго ў спісе намінантаў на прэмію было дзевяць пазіцыяў. І ўсе, хто не стаў лаўрэатам, атрымалі заахвочвальную прэмію.

Прэмію «Дэбют» летась заснавалі Беларускі ПЭН-Цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Яна ўручаецца за найлепшую дэбютную кнігу года. Фундатарам прэміі выступіў расійскі бізнэсовец з беларускімі каранямі Павел Бераговіч.
Фота Алены Казловай