Малыя французскія чытанні
15 сакавіка 2012
Зміцер Колас,
Андрэй Хадановіч.
Пачатак а 19-й. Уваход вольны.
У дзень чытанняў, для тых, хто купіць разам два раманы, — ніштаватая зніжка.
Вечарына праводзіцца пад эгідай часопіса “ПрайдзіСвет” (гэта тыя, якія публікуюць перакладную літаратуру).
Крыху пра кнігі:
“Магчымасць выспы” — раман аднаго з найбольш чытаных французскіх аўтараў. Мішэль Ўэльбэк ва ўласцівай яму шчырай манеры падымае праблемы кахання і гвалту, смерці і несмяротнасці, усяго, што турбуе сучаснае грамадства.
“Евангелле паводле Пілата” — гісторыя Ешуа, убачаная вачыма рымскага пракуратара, ператвараецца ў напружаны дэтэктыў. Ці хутчэй у духоўны пошук. Яшчэ адзін раман пра Понція Пілата, напісаны яшчэ адным Майстрам.