№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр паэт і сцэнарыст Таніна Гуэра

21 сакавіка 2012

Памёр паэт і сцэнарыст Таніна Гуэра
Таніна (Антоніё) Гуэра нарадзіўся ў 1920 годзе, пачаў пісаць вершы падчас Другой сусветнай вайны, знаходзячыся ў канцлагеры. У 1950-х пачаў пісьменніцкую кар'еру. Усяго выпусціў каля 20 зборнікаў паэзіі і прозы. Шырокую вядомасць яму прынеслі працы над сцэнарамі фільмаў такіх рэжысёраў, як Федэрыка Феліні і Андрэй Таркоўскі.
паводле kommersant.ru

Чытайце таксама

519