Сёлетнія лаўрэаты “Залатога апострафа” — Бабкоў, Жыбуль і Плотка
28 сакавіка 2012

у намінацыі “Проза” — Ігар Бабкоў (раман “Партрэт мастака, нябачны ў сутонні”, № 53);
у намінацыі “Паэзія” — Віктар Жыбуль ( “Мая каляровая рэвалюцыя”, вершы, № 53);
у намінацыі “Дэбют” — Алесь Плотка (“Шлю паштоўку арыштанту”, вершы, № 52).
Таксама прэмію часопіса “Дзеяслоў” і Алеся Усені “За ўклад у развіццё сучаснай беларускай літаратуры” атрымае Кастусь Цвірка.
Узнагароджанне лаўрэатаў адбудзецца ў пятніцу, 30 сакавіка.