Габрыэль Гарсія Маркес збірае сродкі на сваё кланаванне
1 красавіка 2012
“Даць краіне яшчэ некалькі нобелеўскіх лаўрэатаў — няпростая задача, але мы яе вырашым, — кажа прафесар медыцыны доктар Араката, які ўзначальвае лабараторыю, — прынамсі, тэхналагічных перашкод гэтаму я не бачу”.
Запыт Маркеса на яго кланаванне ў 4-5 асобах ужо разглядаецца ў калумбійскім парламенце, і хутчэй за ўсё дазвол будзе атрыманы. Вядома, што пісьменнік збіраецца ўнесці палову сумы за паслугі лабараторыі кланавання. Каб сабраць астатнюю палову сродкаў, на афіцыйным сайце калумбійскага пісьменніка themodernword.com абвешчаны збор сродкаў.